Э.Вітакрэ, Э.Эшэнвальдс, А.Пярт, Д.Смірноў, Ю.Фалік, Л.Сімаковіч; афрыканскія і лаціна-амерыканскія песні; спірычуалс
“ГАЛАСЫ СУСВЕТУ”
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р.Шырмы
Галоўны дырыжор – Вольга Янум
Дырыжор – Марыя Козырава
“ШЭДЭЎР, ЯКІ НІДЗЕ НЕ ГУЧЫЦЬ” – так выказалася пра паэму-кантату А.Фляркоўскага “Песні, якія вырваліся з апраметнай” мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай капэлы імя Р.Шырмы Вольга Янум.
Дарэчы, Аляксандра Фляркоўскага можна лічыць часткай беларускай музычнай гісторыі, які яшчэ студэнтам трапіў у фальклорную экспедыцыю на Браншчыну і запісаў там 100 народных песень.
І гэта не ўсё.
З рук Рыгора Раманавіча Шырмы, які ў гэты ж час кіраваў капэлай, Фляркоўскі атрымаў 10 беларускіх народных песень, якія пазней ператварыліся ў лірычную кантату для хора і сімфанічнага аркестра пад назвай “БЕЛАРУСКІЯ ПЕСНІ” (1957).
Цяпер зразумела скуль пачалося творчае сяброўства А.Фляркоўскага з В.Роўдам, тагачасным хормайстрам капэлы, які пазней стварыў прэцэдэнт, увасобіўшы кантату “Песні, якія вырваліся з апраметнай” на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі і запісаўшы аднайменны плыт.
Сёння, упершыню ў ХХІ стагоддзі “шэдэўр, які нідзе не гучыць”, можна пачуць на жыва!
31 кастрычніка на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі ў выкананні Дзяржаўнай акадэмічнай капэлы імя Р.Шырмы, галоўны дырыжор – Вольга Янум. Пачатак а 18.00.
Ларыса Сімаковіч