Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь: канцэрт-прэзентацыя да 255-годдзя М.К.Агінскага

Дата: 25.09.2020 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Харавая музыка

КАНЦЭРТ-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ДА 255-ГОДДЗЯ М.К.АГІНСКАГА

 

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

Мастацкі кіраўнік –

заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

Наталля Міхайлава

У канцэрце бяруць удзел:

саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь

Андрэй Мацюшонак тэнар

струнны ансамбль “Амелія” Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага:

Валерыя Маліноўская мастацкі кіраўнік, скрыпка

Маргарыта Бохан скрыпка

Юлія Чараповіч альт

Даря Францкевіч віяланчэль

Валянціна Сцяпанава кантрабас

 

«25 верасня а 19-й гадзіне на сцэне Малой залы імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт, прысвечаны 255-годдзю выдатнага кампазітара, дыпламата, палітычнага і грамадскага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага.

У выкананні заслужанага калектыву Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь і квінтэта “Амелія” Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага прагучаць музычныя творы таленавітых прадстаўнікоў дынастыі Агінскіх, знакамітых дзеячаў беларускай, польскай і літоўскай культуры Станіслава Манюшкі і Яна Карловіча, прадстаўніка севера-нямецкага барока Дзітрыха Букстэхудэ і інш.

Падчас імпрэзы адбудзецца прэзентацыя альбома “Адраджэнне і вяртанне. Да 255-годдзя з дня нараджэння М.К.Агінскага”, падрыхтаванага Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, філіялам “Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры”, Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжам імя М.К.Агінскага, Дабрачынным фондам г. Маладзечна “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага»

Інфармацыя пададзена рэдактарскім аддзелам Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь

 

 

 

Государственный камерный хор Республики Беларусь: концерт-презентация к 225-летию М.К.Огинского