“Трансформер” трыа і фартэпіянны дуэт Алена Вашкевіч – Вольга Папова запрашаюць вас на канцэрт жывой музыкі ў стылі класіка-джаз-красовер.
Што будзе гучаць? Прыгожая, складаная, яркая, незвычайная для фармату трыа і дуэта раяляў, цудоўная музыка. Гэта сучасныя і стылёвыя кампазіцыі для джаз-складу, запраўленыя класічнымі тэмамі, трошкі джазавых стандартаў, віртуознага фартэпіяна ў лаціна-амерыканскім стылі і аўтарская музыка для двух раяляў Дж.Гершвіна і К.Болена. Сумна не будзе! Джазавы стыль дапускае інтрыгу і добры настрой, асабліва ў кактэйлі з класікай.
Выканаўцы:
Алена Вашкевіч (фартэпіяна) – салістка трыа “Трансформер”, кіраўнік “Трансформер-праектаў” ад класікі да джаза, дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дыпламант і лаўрэат міжнародных конкурсаў.
Вольга Папова (фартэпіяна) – выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэат міжнародных конкурсаў.
Андрэй Баранаў (кантрабас) – саліст аркестра Вялікага тэатра Беларусі, удзельнік розных музычных праектаў.
Станіслаў Рагаўцоў (барабаны) – пераможац конкурсаў “Барабанны біт”, сесійны музыкант, выкладчык.