Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Цыкл канцэртаў “Музычныя вечары на Акадэмічнай”: Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

Дата: 26.09.2024 пачатак у 18:30
Катэгорыя: Харавая музыка

Новая праграма цыкла канцэртаў “Музычныя вечары на Акадэмічнай”!

“ПОДЫХ ВЯКОЎ” – гэта неверагоднае падарожжа ў музычную гісторыю Беларусі, унікальная магчымасць паглыблення ў атмасферу далёкіх часоў.

Разам з Дзяржаўным камерным хорам Беларусі мы завітаем да каралеўскага двара Сігізмунда ІІІ Вазы, у капэлу Міхала Клеафаса Агінскага і сядзібу Антонія Генрыка Радзівіла.

Калектыў выканае старадаўнія беларускія канты, музыку рэнесанса (Вацлаў з Шамотул, Ян Брант), рыфматворны псалтыр Сімяона Полацкага, мініяцюры Міхала Клеафаса Агінскага і Яна Карловіча, а таксама творы з Берасцейскага канцыянала – першага ўзору нотадрукавання ў Беларусі.

Інструментальная музыка нашага краю будзе прадстаўлена асобнымі танцамі з Віленскага сшытка, п’есамі Дыямеда Като і Валянціна Бакфарка.

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Беларусі Наталля МІХАЙЛАВА.

У канцэрце бярэ ўдзел лаўраэт міжнародных конкурсаў Дар’ян Шахаб (гітара).

26 верасня, пачатак канцэрта – 18:30, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я.Коласа (вул.Акадэмічная, 5).

Перад канцэртам для жадаючых будзе арганізавана экскурсія па музею, пачатак у 18:00

Квіткі магчыма набыць у касе музея ці праз “ЕРИП”, кошт – 20 рублёў (Сістэма “Разлік” – Турызм і адпачынак – Экскурсіі, славутасці – Музей Якуба Коласа – Вечар на Акадэмічнай – 20 рублёў).

6+

Падчас канцэрта працуе кніжная крама “Акадэмкніга”.

Цикл концертов «Музыкальный четверг на Академической»: Государственный камерный хор Республики Беларусь