Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Цыкл канцэртаў “Класіка для ўсіх”: Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, дырыжор – Аляксандр Анісімаў

Дата: 12.10.2023 пачатак у 19:00
У праграме:

Людвіг ван Бетховен (1770–1827) – Канцэрт №5 Мі-бемоль мажор для фартэпіяна з аркестрам, ор.73

Альбан Берг (1885–1935) – Канцэрт для скрыпкі з аркестрам

Аляксандр Скрабін (1872–1915) – “Паэма экстазу”, ор.54

Цыкл канцэртаў КЛАСІКА ДЛЯ ЎСІХ

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі

Аляксандр Анісімаў

Салісты – Уладзімір Дулаў (фартэпіяна)

Марына Новак (скрыпка)

Яўген Місевіч (труба)

Дырыжор – Аляксандр Анісімаў

***

12 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі адбудзецца другі канцэрт сезона 2023/2024 з цыкла “Класіка для ўсіх” Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь.

У праграме заяўлены Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам №5 Людвіга ван Бетховена “Імператар” – адно з нешматлікіх яго твораў, што набылі шырокую вядомасць яшчэ пры жыцці аўтара. Саліст – загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дацэнт Уладзімір Дулаў.

У выкананні салісткі Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, лаўрэата міжнародных конкурсаў Марыны Новак упершыню за доўгі час у Мінску прагучыць Канцэрт для скрыпкі з аркестрам аўстрыйскага кампазітара-экспрэсіяніста Альбана Берга – адзін з самых адухоўленых і паэтычных твораў ХХ стагоддзя.

Завяршыць канцэртную праграму сімфанічная паэма Аляксандра Скрабіна “Паэма экстазу”, за якую кампазітару была прысуджана прэмія імя М.Глінкі. Сола на трубе выканае саліст Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Яўген Місевіч.

 

Цикл концертов «Классика для всех»: Государственный академический симфонический оркестр Республики Беларусь, дирижёр – Александр Анисимов