Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Бацька і сын”: Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча

Дата: 10.11.2023 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Папулярная музыка

Прысвячаецца творчасці кампазітараў Ісаака Дунаеўскага і Максіма Дунаеўскага

“БАЦЬКА І СЫН

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча

Дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

Мастацкі кіраўнік – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава

заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь

узорны тэатр эстраднай песні “Сябрынка”

Мастацкі кіраўнік – Таццяна Трухан

Наталля Брацлоўская

Анастасія Рачыцкая

Ігар Задарожны

Андрэй Коласаў

Ганна Янкоўская

Вераніка Чарняўская

Вядоўца – Вольга Брылон

***

На іх песнях і мелодыях вырасла не адно пакаленне. Здзейсніць экскурс у творчасць кампазітараў Максіма і Ісаака Дунаеўскіх, успомніўшы самыя папулярныя мелодыі, напісаныя для кінастужак, мюзіклаў і аперэт запрашае Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча.

Сярод упадабаных гледачам мелодый – песні і музыка Ісаака Дунаеўскага з кінастужак “Вясёлыя хлопцы”, “Дзеці капітана Гранта», “Цырк”, “Волга-Волга”, “Маё каханне”, “Светлы шлях”, “Вясна”, “Кубанскія казакі”, аперэты “Вольны вецер”.

Аспрэчаннем збітай фразы пра тое, што прырода адпачывае на дзецях геніяў, стаў сын Ісаака Восіпавіча – Максім. Хто ведае, ці карысталася такой вар’яцкай папулярнасцю тэлестужка “Д’Артаньян і тры мушкецёры”, калі б у ім гучала іншая музыка. “Пара-пара-парадуемся…”, “Чорная сажалка”, “Pourqua pas”, “Канстанцыя”… Але гэта быў толькі пачатак, далей з’явілася больш за 30 фільмаў з хітамі, што скарылі ўвесь Савецкі Саюз. Сярод іх “Ну што сказаць”, “Ах гэты вечар” (фільм “Ах, вадэвіль!”), “Пазвані, мне, пазвані!” (“Карнавал”), “Усе пройдзе…”, “Гарадскія кветкі” (фільм “Куды ён дзенецца!”), “Ледзі дасканаласць”, “Непагадзь”, “Трыццаць тры каровы”, “Вецер перамен”, “Каляровыя сны” (фільм “Мэры Попінс, да спаткання”). Дзіўную музыку напісаў Максім Ісаакавіч і да мультфільмаў “Піф-паф, вой-вой-вой!”, “Лятучы карабель” і “Коткіна хата”.

Праграму канцэрта вядзе музыкавед Вольга Брылон.

Дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко.

«Отец и сын»: Национальный академический народный оркестр Республики Беларусь им. И.Жиновича