I аддзяленне
Г.Ф.Гендэль – Канчэрта гроса рэ мінор, op.6 №10
М.Равель – Сюіта “Грабніца Куперэна”
М.Мусаргскі – “Ноч на Лысай гары”
II аддзяленне
Г.Калінковіч – Канцэрт-капрычыа на тэму Паганіні
Саліст – Мікіта Пятроў
А.Пьяцола – “Зіма ў Буэнас-Айрэсе” з цыклу “Поры года”
Салісты – Мікіта Пятроў, Віктар Цімафееў
Дж.Гершвін – “Кубінская ўверцюра”
Р.Мэй – Інтрадукцыя і Рыф
У.Шульц – “Паляванне на Ведзьму”
“МУЗЫЧНЫЯ СКАРБЫ”
Аркестр саксафонаў “BELSAXO”
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Павел Казак
Салісты – лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў
Мікіта Пятроў, Віктар Цімафееў
Вядучая – Святлана Рудэнка
***
21 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт унікальнага аркестра. “BELSAXO” – адзіны ў Рэспубліцы Беларусь аркестр саксафонаў. У складзе калектыву – выключна маладыя таленты – прафесійныя музыканты, студэнты і навучэнцы розных навучальных устаноў краіны.
“BELSAXO” адрозніваецца шырокай стылявой палітрай ад старадаўней музыкі да сучаснага авангарда. І бліжэйшы канцэрт дазволіць у гэтым пераканацца. У праграму “Музычныя скарбы” увайшлі шэдэўры Г.Ф.Гендэля, М.Мусаргскага, А.П’яцолы, Дж.Гершвіна і іншых знакамітых кампазітараў.