“ARIA MUNDI”
Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскага конкурсаў,
салістка Таджыкскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета
імя Сахрыдзін Айні
Ірына Лой сапрана
Партыя фартэпіяна – дыпламант міжнароднага конкурсу
Кацярына Петрыкава
У канцэрце бяруць удзел:
лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Юлія Лебядзенка скрыпка
Узорны дзіцячы хор “Пунсовыя ветразі” ДМШМ №2 імя М.І.Аладава г. Мінска
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Уладзімір Лой
Канцэртмайстар – Ганна Лой
Вядучая – Кацярына Ваданосава
Аўтар праекта – Ірына Лой
“Яна спявае на дзесяці мовах свету.
Каханнем, якое не мае межаў, яна злучае музычны Усход і Захад.
…дасціпная Кася…
…чароўная Джульета…
…закаханая Русалка…
…гарэзлівая Разалінда…
…і шматлікія іншыя гераіні оперных сцэн сустрэнуцца ў канцэртнай праграме ARIA MUNDI
лаўрэата міжнародных конкурсаў, салісткі Таджыкскага нацыянальнагаакадэмічнага тэатра оперы і балета імя Сахрыддзіна Айні — Ірыны Лой.
Сустрэча адбудзецца 16 лютага на сцэне Малой залы імя Р.Шырмы.
…16 лютага — каханне не спыняе рэй!..”
“Яна вярнулася на Беларусь.
Прагне дзейнасці і сцэнічных увасабленняў.
Прагне творчасці.
Зачаравана операй і тэатрам. Не баіцца сцэнічных эксперыментаў і рызыкоўнай эпатажнасці.
Зачаравана музыкай не меньш, чым музыкай роднай мовы. Яе беларуская мова, не забытая на чужыне, ліецца густым малаком, плынна і нетаропка. Ноты нядаўняй настальгіі знікаюць, застаецца асалода ад вымаўленага цёплага, роднага слова.
Яна марыць увасобіць у яшчэ нествораных операх усіх гераічных жанчын беларускай гісторыі, пачынаючы з Рагнеды да Эміліі Плятэр. У яе галаве гатовы спектакль “Чатыры восені Барабары Раддзівіл”…
А пакуль… Пакуль яна спявае.
Знаёмцеся! — ІРЫНА ЛОЙ!
Бліжэйшым часам — сольны філарманічны канцэрт — 16 лютага, субота, Малая зала імя Р.Шырмы, а 19.00 гадзіне.
Яна будзе рада знаёмству!”
Ларыса Сімаковіч