Ансамбль салістаў “Класік-авангард”
Мастацкі кіраўнік і дырыжор –
заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Байдаў
"Добрая ідэя пачаць новы канцэртны сезон танцам.
Ансамбль салістаў “Класік-Авангард” так і зрабіў — першую вераснёўскую праграму прысвяціў танцавальнай музыцы.
Слухаць танцавальную музыку ў акадэмічных залах — распаўсюджаны род эстэтычнага задавальнення. Танцавальная музыка ствараецца кампазітарамі і множыцца шматлікімі аранжыроўкамі для вялікіх сімфанічных аркестраў і маленькіх ансамблей, гучыць на плошчах і ў камерных залах.
Сваё гучанне танцаў свету прапануе і ансамбль салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Байдава 18 верасня на сцэне Малой залы імя Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі".
Ларыса Сімаковіч