“АДЗІН ПОЯС, АДЗІН ШЛЯХ”
8 лістапада 2019 г. УПЕРШЫНЮ ў Мінску ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца маштабны сімфанічны канцэрт пры ўдзеле заслужаных калектываў Кітая і Беларусі!
Запрашаем жыхароў і гасцей Мінска пазнаёміцца разам з намі з музыкай у выкананні таленавітых артыстаў Чаншанского дзяржаўнага сімфанічнага аркестра (правінцыя Хунань, КНР), заслужанага дзяржаўнага музычнага калектыву Кітайскай Народнай Рэспублікі, і Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава.
Кітайскі аркестр падрыхтаваў праграму “Адзін пояс, адзін шлях”, у рамках якой калектыў таксама выступіць з канцэртамі ў Кіеве (Украіна), Санкт-Пецярбургу і Белгарадзе (РФ).
Уваход бясплатны.
Квіткі ў вольным доступе ў касе Беларускай дзяржаўнай філармоніі
Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы:
Дзяржаўнай карпарацыі выканальніцкіх мастацтваў правінцыі Хунань (КНР), Галоўнага ўпраўлення культуры, турызму, радыё, кіно і тэлебачання г.Чанша (Хунань, КНР), ТАА “Эмі Інтэрнэшнл”