Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



Адкрыццё Міжнароднага арфавага фестывалю “Дзве сталіцы. Мінск – Масква”

×

Паведамленне пра памылку

  • Notice: tempnam(): file created in the system's temporary directory в функции drupal_tempnam() (строка 2649 в файле /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/includes/file.inc).
  • Warning: fopen(temporary://image_resize_filter_quyo2P): failed to open stream: "DrupalTemporaryStreamWrapper::stream_open" call failed в функции image_resize_filter_get_images() (строка 370 в файле /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fwrite() expects parameter 1 to be resource, bool given в функции image_resize_filter_get_images() (строка 371 в файле /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fclose() expects parameter 1 to be resource, bool given в функции image_resize_filter_get_images() (строка 372 в файле /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
Дата: 18.11.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

Адкрыццё Міжнароднага арфавага фестывалю

ДЗВЕ СТАЛІЦЫ. МІНСК – МАСКВА

18 лістапада ў Малой зале ім. Г. Шырмы адбудзецца Урачыстае адкрыццё міжнароднага арфавага фестывалю “Дзве сталіцы. Мінск-Масква” ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў

Дырыжор – Валерыя Рыбінская

Фестываль пачынае сваю гісторыю з серыі канцэртаў, праведзеных у паўночнай сталіцы Расіі – Санкт-Пецярбургу, а ўжо ў 2019 годзе “Дзве сталіцы” атрымаў статус міжнароднага, пасля выканання канцэртаў у сталіцы Італіі – Рыме.

Сёлета лепшыя арфісты з Расіі будуць дэманстраваць арфавае выканальніцкае мастацтва на канцэртных пляцоўках нашай сталіцы. У праграме адкрыцця фестывалю прагучаць творы Гендэля, Моцарта, Дэбюсі, Равеля, Гліэра, Турнье, Радрыга, Кікты і інш.

Салісты:

Наталля Шамеева – заслужаная артыстка Расіі, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, кандыдат мастацтвазнаўства, з 1970 па 2003 – салістка сімфанічнага аркестра Вялікага тэатра Расіі, у наш час прафесар Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных;

Людміла Фролкава – заслужаная артыстка Расіі, салістка Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра пад кіраваннем Паўла Когана;

Янкеліка Сушкова-Ірына – дырэктар акадэміі імя Майманіда, РДУ імя А.М.Касыгіна, кандыдат культуралогіі, прафесар, ганаровы працаўнік вышэйшай прафесійнай адукацыі;

Аляксандр Балдачоў – заснавальнік Цюрыхскага фестывалю арфаў, ініцыятар сусветнага дня арфы, артыст італьянскага арфавага дома Salvi Harps, запрошаны саліст Вялікага тэатра Расіі;

Лізавета Мерная – салістка Вялікага тэатра Расіі, лаўрэат I прэміі Першага міжнароднага конкурсу імя В.Г.Дулавай, пераможца конкурсу арфістаў RCM, Лондан;

Надзея Сяргеева – аўтар ідэі і мастацкі кіраўнік Міжнароднага арфавага фестывалю “Дзве сталіцы. Масква – Мінск”, уладальніца прэміі Урада Масквы, выкладчыца Маскоўскага дзяржаўнага інстытута імя А.Шнітке, лаўрэат міжнародных конкурсаў;

Алена Максімава – салістка Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь;

Вераніка Грабоўская – артыстка аркестра Вялікага тэатра Беларусі, мастацкі кіраўнік Міжнароднага арфавага фестывалю “Дзве сталіцы. Мінск – Масква”, лаўрэат міжнародных конкурсаў;

Кацярына Жураўлёва – салістка аркестра Вялікага тэатра Беларусі;

Таццяна Емяльянава – салістка аркестра Дзяржаўнай акадэмічнай сімфанічнай капэлы Расіі, лаўрэат міжнародных конкурсаў;

Аліна Аляксеева – лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят урада Масквы, студэнтка Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных.

У канцэрце бяруць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў – Дар’я Мікулік, Вольга Краскоўская, Станіслава Бялова

 

Открытие Международного арфового фестиваля «Две столицы. Минск – Москва»