“АД СМУТКУ ДА ВЯСЕЛЛЯ”
Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”
Мастацкі кіраўнік – народная артыстка Беларусі
Валянціна Гаявая
***
Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі” сардэчна запрашае на святочны сольны канцэрт “Ад смутку да вяселля”, які адбудзецца 10 мая ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі.
У першым аддзяленні вы ўбачыце яркі і прыгожы, эмацыйна багаты, надзвычай кранальны харэаграфічны спектакль “Ад смутку да вяселля”, напоўнены шчымлівымі, пранікнёнымі лірыка-драматычнымі нумарамі. У спектаклі гучыць тэма складанага, трагічнага лёсу жанчыны падчас вайны… Але будзе на сцэне і сапраўднае свята, сімвал адраджэння, трыумф кахання, жыцця і светлай надзеі – “Беларускае вяселле” – цудоўная кампазіцыя, якую складаюць гулліва-жартоўныя танцы-сцэнкі. Артысты выконваюць іх з запалам, вялікім натхненнем, яркімі эмоцыямі і пачуццямі.
Другое аддзяленне канцэрта – лепшыя фальклорныя нумары з залатога фонду рэпертуару ансамбля “Харошкі”. Жывая музыка надзвычай упрыгожвае канцэрт, надае яму яшчэ большую эмацыйнасць.
Запрашаем вас, шаноўныя сябры, адзначыць свята Вялікай перамогі разам з намі, атрымаць сапраўдную асалоду ад выбітнай харэаграфіі, прасякнутай любоўю да сваёй роднай зямлі і яе традыцый!
Да сустрэчы 10 мая ва ўтульнай зале Белдзяржфілармоніі!
Пачатак а 19-ай гадзіне.