Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт “Купалінка”

×

Паведамленне пра памылку

  • Notice: tempnam(): file created in the system's temporary directory у drupal_tempnam() (лінія 2649 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/includes/file.inc).
  • Warning: fopen(temporary://image_resize_filter_7KG5LV): failed to open stream: "DrupalTemporaryStreamWrapper::stream_open" call failed у image_resize_filter_get_images() (лінія 370 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fwrite() expects parameter 1 to be resource, bool given у image_resize_filter_get_images() (лінія 371 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fclose() expects parameter 1 to be resource, bool given у image_resize_filter_get_images() (лінія 372 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).

“У песнях жа родны край, родныя словы

Жылi i жывуць, i жыць будуць заўсёды”

Я.Купала – “Родныя песні”

Творчае крэда фальклорнага гурта Купалінка – адраджэнне і папулярызацыя нацыянальнага народна-песеннага мастацтва Беларусі.

Калектыў пачаў сваю творчую дзейнасць у 1966 годзе як жаночы вакальны квартэт, паэтычнае імя якому дала вядомая беларуская народная песня “Купалінка”. Яго стваральнікам і духоўным бацькам стаў народны артыст СССР Генадзь Іванавіч Цітовіч. Квартэт “Купалінка” – прызнаны майстар вакальнай культуры, лаўрэат усесаюзных, міжнародных конкурсаў і фестываляў.

У 1986 годзе мастацкі кіраўнік калектыву, народная артыстка Беларусі Алена Сяргееўна Цялькова ў пошуку новых творчых магчымасцяў прынцыпова змяніла аблічча “Купалінкі”, узяўшы за аснову вальнейшую форму выканання, спалучаючы змешаны спеў з інструментальным суправаджэннем. Гэта быў час, адзначаны пошукам адметнай сцэнічнай формы, рухам да мастацкага дасканалення і паглыбленнем у існасць народнай традыцыі.

Сёння фальклорны гурт “Купалінка”, калектыў Белдзяржфілармоніі, запатрабаваны ў краіне і за яе межамі. Ён бліскуча прэзентаваў і працягвае прэзентаваць нацыянальнае мастацтва з тысячамі канцэртаў па ўсёй Беларусі; у рамках дзяржаўных міжнародных мерапрыемстваў у Расіі, краінах Прыбалтыкі, Карэі, Фінляндыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Балгарыі, Аўстрыі, Індыі, Канадзе, Люксембургу, Германіі, Бельгіі, Францыі, Югаславіі, Італіі, Сірыі, Даніі, Кітаі; на міжнародных выставах ЭКСПО ў Манрэалі, Гановеры, Мілане, Урумчы, Дубаі, днях культуры горада Мінска ў Эстоніі, Фінляндыі – практычна па ўсім свеце.

За значны ўклад у папулярызацыю і развіццё беларускай культуры і мастацтва, шматгадовую творчую дзейнасць і высокае прафесійнае выканальніцкае майстэрства фальклорны гурт “Купалінка” пад кіраўніцтвам народнай артысткі Беларусі Алены Цяльковай ганараваны званнем “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”.

З дапамогай творчасці фальклорны гурт “Купалінка” захоўвае, адраджае і папулярызуе традыцыі і звычаі народа Беларусі, спрыяе сваім мастацтвам духоўнаму адраджэнню і ўзнёслым адносінам да ўсяго роднага.

Мастацкі кіраўнік – Ганна Аляксееўна Сцепанкова
Дырэктар – Аляксандра Валер'еўна Макарэвіч
Тэлефон: +375 17 374 87 66, e-mail kupalinka@bgf.by