Скончыў БДАМ як оперны і камерны спявак (клас заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Н.А.Губскай), магістратуру акадэміі, лаўрэат міжнародных конкурсаў.
З 2010 года К.Старасценка працуе ў Белдзяржфілармоніі як саліст.
У вялікім рэпертуары саліста - арыі з опер і аперэт, старадаўняя музыка, рамансы рускіх і замежных класікаў, папулярныя песні, класічныя і сучасныя творы італьянскіх, рускіх і беларускіх кампазітараў: Дж. Пучыні, Дж.Вердзі, Э. дзi Капуа, Э.де Курцiс, П.І.Чайкоўскi С.Рахманінаў, П.Булахаў, А.Аренскi, І.Лучанок, В.Іваноў, Ю.Семяняка, А.Багатыроў, А.Безенсон, інш.
Найбольш яркімі выступленнямі саліста сталі: канцэрт «Памяці вялікага мастака», прысвечаны музыцы П.І.Чайкоўскага і канцэрт «Шэдэўры опернай класікі».
Як саліст-вакаліст К.Старасценка прымае актыўны ўдзел у святочных канцэртах, прысвечаных Новаму году, Міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка, Дню медыцынскага работніка, Дню машынабудаўнікоў, гарадскіх мерапрыемствах у Вялікай Зале Белдзяржфілармоніі, ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дню яднання Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Мае запісы на радыё і тэлебачанні.
На працягу некалькіх апошніх канцэртных сезонаў Кірыл Старасценка рэгулярна выступае ў г.Мінску і інш. гарадах нашай краіны, прымае актыўны ўдзел у музычных асветніцкіх праектах Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Саліст валодае лірыка-драматычным тэнарам з мяккім выразным тэмбрам голасу.
Працу ў Белдзяржфілармоніі паспяхова сумяшчае з выкладчыцкай дзейнасцю.