Анатоль Барысавіч Цяльцоў – выпускнік Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.В.Луначарскага 1975 г. па класу баяна (клас дацэнта В.Ф.Савіцкага). У 2000 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па сцецыяльнасці оперна-сімфанічнае дырыжыраванне (клас прафесара Г.П.Праваторава).
На пасадзе акампаніятара-канцэртмайстара А.Б.Цяльцоў працуе ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі з 1974 года. Бліскуча чытае з ліста, валодае абсалютным музычным слухам, выдатнай памяццю, майстэрствам аранжыроўкі, з’яўляючыся аўтарам шматлікіх пералажэнняў фартэпіяннай і аркестравай літаратуры для баяна. У яго выканальніцкай манеры спалучаюцца строгі акадэмізм і віртуозны бляск. А.Б.Цяльцова вызначае не толькі развітае пачуццё гармоніі і свободнае валоданне формай выконваемых твораў, але і яркі выканальніцкі дар, артыстызм і асаблівая манера ігры на баяне, што дазваляе яму аднолькава пераканаўча суправаджаць у вакальным і інструментальным рэпертуары.
А.Б.Цяльцоў – чуйны і ўдумлівы музыкант, які пастаянна працуе над павышэннем свайго прафесійнага майстэрства. На працягу творчай дзейнасці А.Б.Цяльцоў удзельнічаў у шматлікіх музычна-асветніцкіх канцэртных праграмах як у складзе творчых груп, так і ў сольных канцэртных праграмах артыстаў Белдзяржфілармоніі ў Беларусі і ў замежных краінах.
Больш за 40 гадоў акампанаваў многім выканаўцам Беларускай дзяржаўнай філармоніі – інструменталістам А.Астрамецкаму, М.Шмелькіну, А.Лявончыку, Г.Клімовічу, А.Крамараву, спевакам С.Гулевіч, М.Багданаву, Г.Чарнышову, А.Шчарбакову і іншым. Дзякуючы А.Б.Цяльцову было праведзена шмат канцэртаў на пляцоўках, на якіх адсутнічала фартэпіяна.
З пачатку прафесійнай дзейнасці і па сеняшні дзень А.Б.Цяльцоў перадае свой бясцэнны вопыт талантлівай творчай моладзі ў якасці педагога пры падрыхтоўцы сольных канцэртных праграм.
А.Б.Цяльцоў – запатрабаваны музыкант. Вядзе актыўную канцэртную і гастрольную дзейнасць.
Прафесіная дзейнасць А.Б.Цяльцова адзначана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, граматамі Беларускай дзяржаўнай філармоніі.