I аддзяленне
Ж.Маснэ – Элегія
Н.Паганіні – Капрыс №24
Ф.Ліст – “Кампанэла”
Р.Шуман – “У ззянне цёплых майскіх дзён” з цыкла “Любоў паэта”
К.Сен-Санс – “Лебедзь”
Ф.Шапэн – Накцюрн Мі-бемоль мажор, ор.9 №2
Ф.Ліст – “Мроі кахання”
ІІ аддзяленне
А.Вівальдзі – “Зіма” з цыкла “Поры года”
Л. ван Бетховен – “Да Элізы”
С.Рахманінаў – Вакаліз
Ф.Шапэн – Вальс до-дыез мінор, ор.64 №2
М.Равель – “Павана на смерць інфанты”
П.Чайкоўскі – Адажыа з балета “Шчаўкунок”
Шэдэўры класічнай музыкі ў новым рамантычным канцэрце-элегіі “МРОІ КАХАННЯ”!
Унікальная аўтарская распрацоўка тэатра класічнай музыкі “Імпрэсія” у сінтэзе мастацтваў і 3D эфектаў – музыкі, святла, літаратуры, танца і жывапісу!
Чуллівая рамантычная гісторыя, ахінутая смугой таямнічасці.
Хто яна? Выдатная незнаёмка, чый твар, утоены вуаллю, мільгануў толькі на імгненні і знік у начной цішыні.
Хто ён? Чые няспешныя крокі і дзёрзкая ўпэўненасць скарылі не адно сэрца...
Далікатная класіка, незвычайнае спалучэнне музыкі, танца і драматургіі і ўражальныя светлавыя спецэфекты перанясуць вас у свет мрояў і рамантыкі!
Вы зведаеце цэлую палітру эмоцый – ад задуменнасці да асалоды, ад здзіўлення да бязмежнага шчасця і кахання!
Прыгожая відовішчная пастаноўка з віртуальнымі дэкарацыямі, што ажываюць пад музыку, і эфектам аб’ёмнага апускання ў дзеянне!
Аўтары праекта – Марыя Бандарэнка, Арцём Шаплыка
Дэталёвей https://www.impressia.by
Зорны састаў артыстаў!
Прыма-балярына Вялікага тэатра Людміла Хітрова і танцор балета Кастанцін Белахвосцік, салісты філармоніі Аляксандр Данілаў, Кацярына Мішчанчук і іншыя…
Чытар – акцёр тэатра і кіно Валерый Кашчэеў