І аддзяленне
С.Рахманінаў – Раманс
– Венгерскі танец для скрыпкі і фартэпіяна, ор.6 №2
І.Брамс – Інтэрмецца Ля мажор для фартэпіяна, ор.118
Ф.Шапэн – Саната №3 сі мінор для фартэпіяна, ор.58
ІІ аддзяленне
П.Чайкоўскі / М.Плятнёў – Канцэртная сюіта з балета “Шчаўкунок” для фартэпіяна
Марш; Інтэрмеца; “Танец Феі Дражэ”; Andante Maestoso
П.Чайкоўскі – Другое скрыпічнае сола з балета “Лебядзінае возера”
С.Франк – Саната Ля мажор для скрыпкі і фартэпіяна
* у праграме канцэрта магчымы змены і дадаткі
“РАМАНТЫЧНЫЯ САКРЭТЫ”
лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Анастасія Аляксейчык (раяль)
Маргарыта Аляксейчык (скрыпка)
***
У канцэрце прагучаць шэдэўры эпохі рамантызму – ад мініяцюры до санаты. Пачуццёвыя і жыццесцвярджальныя творы для сольнага фартэпіяна і ў дуэце са скрыпкай пабудзяць трапятанне ў душы і сэрцы.
Пра выканаўцаў:
Анастасія і Маргарыта – родныя сёстры, выраслі ў сям'і музыкантаў, абедзве скончылі Рэспубліканскую гімназію-коледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Анастасія Аляксейчык – саліст-інструменталіст канцэртна-гастрольнага аддзела Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Скончыла ў 2017 годзе Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, у 2018 годзе – магістратуру (клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Ю.М.Гільдзюка). Лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў, у тым ліку Міжнароднага конкурсу на прызы фірмы “Steinway” у Гамбургу (Германія) (2009, I прэмія) і інш.
Маргарыта Аляксейчык – лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, у цяперашні момант з’яўляецца студэнткай І курса Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага (клас заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі, дацэнта А.У.Лундына).