І аддзяленне
В.А.Моцарт – Саната Рэ мажор для двух фартэпіяна, КV 448
І.Гайдн – Варыяцыі фа мінор
С.Франк – Квінтэт фа мінор (I ч.)
Р.Шуман – Цыкл “Фантастычныя п’есы”, ор.12
“Парыў”; “З-за чаго”; “Сон”
І.Брамс – Рапсодыя №1 сі мінор, ор.79
Ф.Шапэн – Вялікі бліскучы паланэз, ор.53
ІІ аддзяленне
Р.Шуман – Андантэ і варыяцыі для двух фартэпіяна, дзвюх віяланчэляў і валторны, op.46
П.Чайкоўскі / М. Плятнёў – Andante maestoso з балета “Шчаўкунок”
А.Данілаў – Прэлюдыя до мінор
С.Рахманінаў – Прэлюдыя Рэ мажор, ор.23 №4
– Прэлюдыя соль мінор, ор.23 №5
А.Хінастэра – Тры аргенцінскія танцы
Д.Міё – Сюіта для двух фартэпіяна “Скарамуш” (І ч.)
А.Лавіньяк – “Марш-галоп” для адзінокага раяля і 8 рук
“ВІВАТ, ПРАФЕСАР!”
Юбілейны канцэрт мастацкага кіраўніка Беларускай дзяржаўнай філармоніі, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Юрыя Гільдзюка
***
Юрый Мікалаевіч Гільдзюк – піяніст, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі, прафесар.
За мінулыя гады праявіў сябе як высокапрафесійны, актыўны, творчы арганізатар канцэртнага жыцця ў Беларусі. Яго дзейнасць спрыяе росквіту філарманічнага мастацтва ў нашай краіне, умацаванню яго аўтарытэта і прызнанню за мяжой.
Ю.М.Гільдзюк быў ініцыятарам арганізацыі шматлікіх нацыянальных і міжнародных фестываляў, конкурсаў, аглядаў, сярод якіх вылучаюцца яго аўтарскія праекты “Беларуская музычная восень” і “Мінская вясна”. Як мастацкі кіраўнік філармоніі ён надае адменнае значэнне праграме пасоўвання маладых выканаўцаў – лаўрэатаў і стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, асветніцкай працы з дзіцячай і юнацкай аўдыторыяй, прапагандзе нацыянальнага музычнага мастацтва, усталяванні партнёрскіх адносін паміж Белдзяржфілармоніяй і філармоніямі іншых дзяржаў.
Свой творчы юбілей Юрый Мікалаевіч Гільдзюк сустракае на сцэне, як удзельнік вялікага святочнага канцэрта ў коле сяброў і вучняў, поўны новых творчых планаў, яркіх ідэй і энергіі стварэння.
У канцэрце бяруць удзел лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў, музыканты розных пакаленняў, якія працуюць цяпер у Беларусі, піяністы:
Алена Лузан
Юлія Архангельская
Аляксандр Палякоў
Арцём і Марына Шаплыка
Аляксандр Данілаў
Алена Навуменка
Анастасія Аляксейчык
Аляксандра Паўлюкавец
Анастасія Піўто
Запрошаныя госці канцэрта, лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў:
Кацярына Мішчанчук скрыпка
Алеся Тарасенка скрыпка
Алена Прановіч альт
Лізавета Лапо віяланчэль
Яўген Мікляеў віяланчэль
Віталь Карабухін валторна (артыст Вялікага тэатра Беларусі)
Вядучая канцэрта – культуролаг, вядоўца Белтэлерадыёкампаніі Ганна Панцялеева
Вас чакае калейдаскоп яркіх музычных нумароў, выкананне на раялі сола, у 4 і 8 рук, у 2 раялі. А таксама святочны настрой і запамінальныя інтэрпрэтацыі вядомых класічных твораў.
Кожнаму госцю канцэрта будзе прапанавана шампанскае, сок і салодкі частунак у фае канцэртнай залы філармоніі.
У Вас будзе магчымасць сфатаграфавацца з юбілярам на фоне маляўнічай фотазоны, атрымаць аўтограф з найлепшымі пажаданнямі.
На канцэрце прагучаць віншаванні ад вучняў, сяброў і калегаў Юрыя Мікалаевіча з розных куткоў зямнога шара.
Вас чакае незабыўны вечар у коле сяброў, у атмасферы творчасці, музыкі і свята!
Калі: 19 мая 2023 года
У колькі: 19:00
Дзе: Вялікая зала Белдзяржфілармоніі (пр. Незалежнасці, 50)
Запрашаем вас далучыцца да святкавання гэтай чаканай падзеі і асабіста павіншаваць юбіляра!