Вячаслаў Кузняцоў – Сімфанічная фрэска “Зіхатлівы дзень” ! прэм’ера
Фрыдэрык Шапэн – Канцэрт №2 фа мінор для фартэпіяна з аркестрам, ор.21
Саліст – Аляксандр Данілаў
Георг Пелецыс – “Алілуя” для змешанага хору a’capella
Джон Ратэр – “Magnificat” для сапрана, змешанага хору і аркестра
Салістка – Вольга Маліноўская
Да 30-годдзя калектыву
ЮБІЛЕЙНЫ КАНЦЭРТ заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь
“Музычная капэла “Санорус”
Галоўны дырыжор – Вячаслаў Ларын
Салісты – лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Вольга Маліноўская сапрана
Аляксандр Данілаў фартэпіяна
Дырыжор – Вячаслаў Ларын
***
З нагоды свайго 30-гадовага юбілею заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Музычная капэла “Санорус” рыхтуе ўнікальную канцэртную праграму, напоўненую яркім сонечным святлом і святочнай атмасферай!
Праграма раскрывае розныя грані музычна-выканальніцкай дзейнасці капэлы. У першым аддзяленні ў выкананні аркестра капэлы прагучыць прэм’ера твора аднаго з вядучых сучасных кампазітараў Беларусі Вячаслава Кузняцова, спецыяльна напісанага да юбілею калектыву, – сімфанічнай фрэскі “Зіхатлівы дзень”! Таксама аркестр супольна з салістам Аляксандрам Данілавым выканае шэдэўр рамантычнай музыкі – Канцэрт №2 фа мінор для фартэпіяна з аркестрам Фрыдэрыка Шапэна, парывісты і, адначасна, паэтычны і жыццярадасны!
Другое аддзяленне адкрыецца прэм’ерным для Беларусі выкананнем твора сучаснага латышскага кампазітара Георга Пелецыса “Алілуя” для змешанага хору a cappella. Гэты твор стане своеасаблівым эпіграфам да напоўненага сонечным святлом “Магніфіката” брытанскага кампазітара Джона Ратэра, які прагучыць у выкананні салісткі Вялікага тэатра Беларусі Вольгі Маліноўскай (сапрана), хору і аркестра капэлы.
Дырыжор – лаўрэат міжнародных конкурсаў Вячаслаў Ларын
Інфармацыя пададзена Музычнай капэлай “Санорус”