“ЗІМОВЫЯ КАЗКІ РАЯЛЯ”
Выканаўцы – навучэнцы ДУА “Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі”
УА “Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж”
ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў №9 г.Мінска”
ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў №15 г.Мінска”
ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка”
лаўрэат міжнародных конкурсаў Юлія Архангельская
кампазітар і выканавец Мікіта Бельцюкоў
17 снежня 2021 года ў Малой зале імя Р.Шырмы адбудзецца Навагодні канцэрт класічнай музыкі “Зімовыя казкі раяля”, у якім возьмуць удзел маладыя музыканты – навучэнцы асноўных артыстычных навучальных устаноў сталіцы: Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка, Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа і дзіцячых музычных школ мастацтваў № 9 і №15. Удзельнікі канцэрта з’яўляюцца лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў не толькі ў Беларусі, але і ў краінах блізкага замежжа. Юныя піяністы, танцоры, спевакі (гэта і салісты, і вакальныя ансамблі, і хор) падрыхтавалі для гледачоў вясёлыя, яркія і вобразныя творы, сугучныя тэматыцы радаснага свята.
Іскрынкаю праграмы стане выступленне вядомых піяністаў – лаўрэата міжнародных конкурсаў, выкладчыцы гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Юліі Архангельскай і кампазітара, выканаўца, прадзюсара і рэжысёра, члена Беларускага саюза кампазітараў Мікіты Бельцюкова.
Гледачоў чакае паўтары гадзіны гарантавана добрага настрою!!! Выдатныя фартэпіянныя, вакальныя, харэаграфічныя нумары, а таксама вясёлыя розыгрышы, віктарыны, жарты, прызы і падарункі дазволяць гледачам адчуць чароўную атмасферу навагодняга свята, трапіць у “Зімовыя казкі раяля”!
Аўтар праекта: Музычная Супольнасць “ВАРЫЯЦЫЯ”, +375291783624