“МАКСІМАВА ПЕСНЯ”
19 мая 2021 г. у Малой зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца музычна-літаратурная канцэртная праграма паводле жыцця і творчасці Максіма Багдановіча – паэта, песня якога была такой яскравай, але такой нядоўгай…
У канцэрце прагучаць вершы Максіма Багдановіча, апрацоўкі беларускіх народных песен, а таксама вакальная і інструментальная музыка прафесійных айчынных аўтараў.
Выканаўцы – салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі:
лаўрэат міжнародных конкурсаў
Ганна Янкоўская сапрана
лаўрэат міжнароднага конкурсу
Святлана Старадзетка сапрана
лаўрэат міжнародных конкурсаў
Галіна Сакольнік меца-сапрана
лаўрэат нацыянальнага конкурса
Максім Абравец барытон
Дзмітрый Тунік бас
лаўрэат міжнародных конкурсаў
Наталля Змітровіч домра
лаўрэат міжнародных конкурсаў, навучэнец Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Іван Маісеня барытон, труба
Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Таццяна Лесун
Аўтар праграмы і вядучы – музыказнаўца Вячаслаў Пяцько
Канцэртная праграма разлічана на вучняў сярэдніх і старшых класаў, навучэнцаў вучылішч і каледжаў. Выконваецца на беларускай мове.
19/05/2021 (серада), пачатак у 16:00. Белдзяржфілармонія (пр.Незалежнасці, 50). Кошт квіткоў – 5 руб.