“ВІНІЛАВЫЯ ДЖУНГЛІ”
Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Міхал Казінец
Дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко
Ігар Задарожны
Андрэй Коласаў
Анастасія Рачыцкая
Наталля Брацлоўская
Вядучая канцэрта – Вольга Брылон
“Першы канцэрт у новым, 2021-м годзе, Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца правядзе пад стары Новы год — 14 студзеня. Аркестр узгадае папулярныя песні 1970–1980-х гадоў з вінілавай калекцыі хітоў савецкай і замежнай эстрады. Старыя добрыя песні зробяць зімовы вечар яркім і незабыўным, бо ўзімку нам так не хапае сонца і цеплыні, якія літаральна выпраменьваюць гэтыя мелодыі! «Потолок ледяной», «В краю магнолий», «Волагда», «Маміна пласцінка», «С любовью встретиться»… Адны толькі назвы гэтых і многіх іншых вядомых песень, якія прагучаць у 1-м аддзяленні, бударажаць успаміны аб зорных імгненнях гісторыі савецкай эстрады.
Замежныя хіты з рэпертуару культавых груп «АББА», «Боні М», «Аэрасміт», Аль Бано и Раміны Паўэр, мелодыі з мюзікла Э.Л.Уэбера «Ісус Хрыстос — суперзорка», самы папулярны шлягер ХХ стагоддзя «Бэса ме мучо» і іншыя сусветна вядомыя кампазіцыі прагучаць у 2-м аддзяленні.
У канцэрце прымаюць удзел салісты Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча Ігар Задарожны, Андрэй Коласаў, Наталля Брацлоўская і Анастасія Рачыцкая.
Дырыжор праекта «Вінілавыя джунглі» — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко.
Правядзе праграму пастаянная вядучая канцэртаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча, музыказнаўца Вольга Брылон”.
Інфармацыя пададзена рэдактарам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча