Музычна-адукацыйная праграма для дзяцей
ПАДАРОЖЖА Ў КРАІНУ “МУЗЫКА”
А вы любіце падарожнічаць? Вы любіце прыгоды?
На незвычайным музычным цягніку мы з вамі адправімся ў цікавае падарожжа ў казачную, дзіўную краіну пад назвай "Музыка". Гэта чароўная краіна, у якой пануе радасць і весялосць. Вы пазнаёміцесь з самымі рознымі музычнымі інструментамі, якія самі змогуць паведаміць сваю гісторыю.
Вядучая - музыказнаўца Любоў Сыцько
У канцэрце бяруць удзел:
лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі
Святлана Еўтух сапрана
Тамара Рэмез сапрана
Ангеліна Можар сапрана
Валянціна Дабравольская меца-сапрана
Уладзіслаў Штылеўскі тэнар
Наталля Змітровіч домра
Кацярына Юхнова цымбалы
Яўген Курыльчык баян
Партыя фартэпіяна - лаўрэат міжнародных конкурсаў Таццяна Лясун