Філармонія для дзяцей і юнацтва прадстаўляе:
Музычная казка пра дабро і зло
Чароўнае дрэва пазнання
У казачным каралеўстве ўсё як заўсёды - Прынцэса спрачаецца з мамай Каралевай, Маркіз спрабуе ўсім дагадзіць ... Раптам маладой Прынцэсе сніцца сон, у якім Ведзьма Малефісента бярэ ў палон чароўнае дрэва пазнання, каб яго плады не дасталіся людзям. Выратаваць дрэва дабра і пазнання, перамагчы злую Ведзьму змогуць толькі двое - ён і яна, пара адданых сэрцаў.
Гэта класічная чароўная казка, у якой верная дружба і любоў перамагае Зло. Вас чакаюць дзіўныя прыгоды, чароўныя ператварэнні, баі на шпагах і шмат іншага!
Кампазітар - Уладзімір Саўчык
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык - Таццяна Мажар
Выканаўцы роляў - лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Белдзяржфілармоніі:
Каралева - Святлана Еўтух
Маркіз - Уладзіслаў Даніловіч
Прынцэса - Ангеліна Мажар
Менестрэль - Яўген Курыльчык
Фея - Ганна Янкоўская
Ведзьма - Святлана Старадзетка
Фрэйліны, людзі варты, аркестр