Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год добраўпарадкавання

“Класіка для ўсіх”: квартэт саксафаністаў “SAXAS”

Дата: 13.04.2025 пачатак у 17:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

І.С.Бах – “Жарт” з Сюіты сі мінор

В.А.Моцарт – Уверцюра з оперы “Вяселле Фігаро”

М. дэ Фалья – Іспанскі танец

– “Глазунавіана” на тэмы сачыненняў А.Глазунова ў перакладанні Руто Ісікавы

– Фантазія на тэмы з оперы Ж.Бізэ “Кармэн”

Ф.Мендэльсон – Пяць “Песень без словаў”

І.Альбеніс – Два іспанскія танцы

А.П’яцола – Лібертанга

Й. Ван дэр Ліндэн / Л. ван Бетховен / М.Рымскі-Карсакаў – “Палёт Элізы”

Ф.Легар – Урыўкі з аперэты “Вясёлая ўдава”

– Фантазія на тэму «Зялёныя рукавы»

К.Дэбюсі – “Reverie”

Замовіць квіток

“КЛАСІКА ДЛЯ ЎСІХ

Квартэт саксафаністаў “SAXAS”:

Мікіта Пятроў (саксафон-сапрана)

Павел Казак (саксафон-альт)

Віктар Цімафееў (саксафон-тэнар)

Дзмітрый Шувалаў (саксафон-барытон)

***

Здавалася б, няма нічога агульнага паміж саксафонам і класічнай музыкай. Але квартэт “Saxas” у праграме “Класіка для ўсіх” у чарговы раз бярэцца зруйнаваць устояныя стэрэатыпы. У гэтай праграме не будзе ніводнага арыгінальнага сачынення для саксафона, а прагучаць толькі перакладанні шэдэўраў сусветнай класічнай музыкі. Найтонкая лірыка твораў Фелікса Мендэльсона і Аляксандра Глазунова, музыка найславутых опер Вольфганга Амадэя Моцарта і Жоржа Бізэ, сапраўдны дух Іспаніі ў музыцы Ісака Альбеніса і Мануэля дэ Фальі, чароўныя рытмы караля танга Астара П’яцолы і іншае – усе гэта чакае слухачоў на канцэрце квартэта саксафонаў “Saxas”!

 

«Классика для всех»: квартет саксофонистов “SAXAS”