вакальныя і інструментальныя творы рускіх кампазітараў 19 стагоддзя М.Мусаргскага, М.Глінкі і М.Рымскага-Карсакава – юбіляраў 2024 года
“ВЕЧАР З МАДЭСТАМ ПЯТРОВІЧАМ (І НЕ ТОЛЬКІ)”
У канцэрце бяруць удзел:
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Шведава
лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, салісты Філармоніі для дзяцей і юнацтва Белдзяржфілармоніі:
Тамара Рэмез (сапрана)
Галіна Сакольнік (мецца-сапрана)
Максім Абравец (барытон)
Іван Кручко (бас)
Эвеліна Юрчык (скрыпка)
Партыя фартэпіяна – Алена Лузан
Вядоўца – музыкавед Дар’я Вітко
Аўтары праграмы – Дар’я Вітко, Алена Лузан
***
Што можа сагрэць нас у халодны зімовы вечар? Першае, што прыходзіць на розум – гэта, вядома ж, гарачыя напіткі і гутаркі па шчырасці ва ўтульнай хатняй атмасферы. А як наконт правесці адзін такі вечар у кампаніі найцікавых асоб, з якімі вы наўрад ці сустрэнецеся ў сябе на кухні? Праз стагоддзі мы будзем камунікаваць з дзіўнымі рускімі кампазітарамі 19 стагоддзя – Міхаілам Іванавічам Глінкам, Мікалаем Андрэевічам Рымскім-Корсакавым і Мадэстам Пятровічам Мусаргскім, сагравацца іх музыкай і неверагоднымі гісторыямі з жыцця вялікіх геніяў. Чаму менавіта Мадэст Пятровіч, Міхаіл Іванавіч і Мікалай Андрэевіч? Усё проста! Бо яны – юбіляры 2024 года! І для нас з вамі – вялікі гонар паспець іх павіншаваць пад заслону года, што сыходзіць...