А.Арэнскі – Фантазія на тэмы Рабініна
Г.Вагнер – Канцэрт для двух фартэпіяна з аркестрам
К.Сен-Санс – “Карнавал жывёлаў”
А.Цфасман – Джазавая сюіта
“СОЛА. ДУЭТ. АРКЕСТР”
Наталля Громава (фартэпіяна)
Валерый Баравікоў (фартэпіяна)
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў
Дырыжор – Юрый Караваеў
***
5 снежня ў Вялікай канцэртнай зале філармоніі адна з самых яркіх прадстаўніц беларускай фартэпіяннай школы, музыкант, чыё імя даўно асацыюецца з беларускім фартэпіянным дуэтам – Наталля ГРОМАВА – прэзентуе сваю бенефісную праграму “СОЛА. ДУЭТ. АРКЕСТР”. У гэты вечар піяністка будзе саліраваць у двух канцэртах для фартэпіяна з аркестрам і ў двух канцэртах для двух фартэпіяна з аркестрам пры падтрымцы Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Юрыя Караваева і нязменнага партнёра піяністкі па дуэце Валерыя Баравікова.
Прыгажосць і талент, эмоцыі і стыль, экспрэсія і віртуознасць будуць панаваць на сцэне ў гэты вечар.
Праграма канцэрта цікавая спалучэннем рамантыкі і джаза. Фантазія на тэмы Рабініна “апошняга лірыка рускай фартэпіяннай музыкі” А.Арэнскага, найпапулярная “заалагічная фантазія” К.Сен-Санса “Карнавал жывёлаў” з сусветна вядомымі “Лебедзем”, “Акварыумам” і іншымі “персанажамі”, беларускі джаз Г.Вагнера і бліскучая Джазавая сюіта А.Цфасмана.
Чакаем вас у гэты вечар у Беларускай дзяржаўнай філармоніі!