Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



“Шоу ў стылі Брадвей”

×

Паведамленне пра памылку

  • Notice: tempnam(): file created in the system's temporary directory in drupal_tempnam() (line 2649 of /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/includes/file.inc).
  • Warning: fopen(temporary://image_resize_filter_VehJ8q): failed to open stream: "DrupalTemporaryStreamWrapper::stream_open" call failed in image_resize_filter_get_images() (line 370 of /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fwrite() expects parameter 1 to be resource, bool given in image_resize_filter_get_images() (line 371 of /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fclose() expects parameter 1 to be resource, bool given in image_resize_filter_get_images() (line 372 of /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
Дата: 04.12.2024 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Папулярная музыка

4 снежня ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца чарговы яркі творчы эксперымент. Упершыню праграму “Шоу ў стылі Брадвей” можна было пачуць два гады таму. Па шматлікіх просьбах мы паўтараем праграму, што ўпадабалася гледачам.

Гісторыя маладой дзяўчыны, якая апынулася воляй лёсу ў Нью-Ёрку, выдатнай асобы, якая марыць пакінуць водгаласак свайго сэрца на брадвейскіх вуліцах. Выпадковай міначцы гатовы дапамагчы вулічныя музыканты, якія гэтак жа, як і яна, жывуць музыкай.

Непаўторная атмасфера Нью-Ёркскага Брадвея і хіты з рэпертуару зорак амерыканскай эстрады мінулага стагоддзя: Фрэнка Сінатры, Уітні Х’юстан, Элы Фіцджэральд, Фрэдзі Мерк’юры, Майкла Джэксана, Стыві Уандара, Джэймса Браўна, Рэя Чарльза – у канцэрце “Шоу ў стылі Брадвей”.

Малады і вельмі таленавіты рэжысёр Арцём Еўсіевіч запрасіў у якасці салісткі праграмы артыстку Дзяржаўнага маладзёжнага тэатра эстрады Вольгу Калеснікаву, вядомую шматлікім гледачам па мінулых з велізарным поспехам у Белдзяржфілармоніі канцэртных праграмах “Французскі бульвар” і творчым вечары кампазітара Аляксандры Пахмутавай.

«Шоу в стиле Бродвей»