Пётр Чайкоўскі (1840–1893) – “Поры года”, ор. 37bis
Вольфганг Амадэй Моцарт (1756–1791) – Адажыа сі мінор, KV 540
Дзмітрый Шастаковіч (1906–1975) – Саната №2 сі мінор, ор. 61
Запрашаем вас пагрузіцца ў свет класічнай музыкі ў выкананні Вольгі Шумcкай, лаўрэата міжнародных конкурсаў і члена Саюза маскоўскіх кампазітараў.
“Поры года” П.Чайкоўскага – знакаміты цыкл з 12 п’ес для фартэпіяна, створаны на заказ часопіса “Нувеліст” у 1876 г. Карціны рускай прыроды і побыту, колазварот цяпла і холаду, росквіту і завядання – кожная з 12 рознахарактарных п’ес адлюстроўвае настрой пэўнага месяца, з’яўляецца яго музычнай інтэрпрэтацыяй.
Адажыа сі мінор, KV 540 В.А.Моцарта – адна з перлін творчасці кампазітара. Твор напісаны ў 1788 г. Гэта музычна-філасофскае разважанне, напоўненае глыбокай меланхоліяй і ўнутраным святлом, што характэрна для позняга стылю Моцарта.
Саната №2 для фартэпіяна Д.Шастаковіча, створаная ў 1943 годзе, у разгар Вялікай Айчыннай вайны, стала адлюстраваннем трагічных падзей таго часу. Яе глыбока драматычная канцэпцыя заснавана на магутных кантрастах – паміж смуткам і светлай надзеяй. Гэта адзін з самых асабістых твораў кампазітара, прысвечаны памяці яго настаўніка Леаніда Нікалаева.