Билетная касса:

+375 17 396-16-17

Заказ билетов

Год качества

"Я не паэта ..."

Дата: 12.01.2015 начало в 19:00
Категория: Популярная музыка


"Я не паэта ..."
Концерт в день рождения В.Мулявина
Национальный академический народный оркестр Республики Беларусь им. И.Жиновича
Художественный руководитель и главный дирижер - народный артист Беларуси Михаил Козинец
Солист - Петр Елфимов

Імя Уладзіміра Мулявіна - знакавае для беларускай культуры. Выдатны музыкант, ён адкрыў новую эру ў гісторыі айчыннай эстраднай музыкі. Дзякуючы творчасці створанага У. Мулявіным ансамбля "Песняры", ўвесь свет даведаўся пра Беларусь, яе песні і мову. Вось ужо 12 гадоў, як ён пайшоў з жыцця. І ўсе гэтыя гады ў дзень нараджэння У. Мулявіна Белдзяржфілармонія ладзіць канцэрт у яго гонар. Не будзе выключэннем і 2015 год.
На гэты раз у "Канцэрце ў дзень нараджэння" (а менавіта такая назва гэтага штогадовага праекта) 12 студзеня на сцэне Белдзяржфілармоніі адбудзецца сольны канцэрт Пятра Елфімава, які ў суправаджэнні Нацыянальнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Казінца выканае вядомыя песні з творчай спадчыны Уладзіміра Мулявіна і ансамбля "Песняры". Сярод іх – "Александрына", "Зачарованая", "Нашы каханыя", "Мой родны кут", "Жураўлі на Палессе ляцяць", "Вераніка", "Чырвоная ружа" і шмат іншых. Прагучаць і творы на словы Янкі Купалы – ўрывак з рок-араторыі "Гусляр", а таксама кампазіцыя "Я не паэта", якая дала назву ўсёй вечарыне.
Аўтар праекта – Святлана Пенкіна-Мулявіна.
даведкі па тэл. +375173315620; +375291503495.

"Я не паэта ..."