"Молодая Польша"
К.Шимановский, М.Карлович, Г.Фительберг, А.Шелюта,
А.Рубинштейн, З.Насковский, Л.Млынарский
ансамбль солистов
"Классик-Авангард"
Художественный руководитель -
заслуженный деятель искусств Республики Беларусь
Владимир Байдов
Новы канцэртны сезон ансамбль салістаў "Класік-авангард" распачне з найцікавейшага праекта пад назвай "Маладая Польшча". Менавіта праекта, бо ў гэты вечар паважаная публіка зможа не толькі пачуць музычныя творы выдатных польскіх кампазітараў, але і пазнаёміцца з карцiнамi мастакоў плыні "Маладая Польшча" і натхніцца пранікнёнымі паэтычнымі радкамі тых часоў. Праект стаў магчымы дзякуючы падтрымцы даўняга і нязменнага сябра ансамбля "Класік-авангард" Польскага Інстытута ў Мінску.
"Маладая Польшча" – асаблівы і значны перыяд развіцця польскай культуры на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзя, асноўнай ідэяй якога стала развіццё самабытнага нацыянальнага мастацтва. Рух ахапіў ўсе галіны мастацтва: літаратуру (асабліва паэзію), жывапіс, тэатр, музыку.
Мечыслаў Карловіч, Апалінар Шэлюта, Карл Шыманоўскі, Людамір Ружыцкі, Эміль Млынарскі, Зыгмунт Наскоўскі... Вядомыя і невядомыя... Асаблівыя і непаўторныя... Творы гэтых таленавітых аўтараў прагучаць у новай канцэртнай праграме ансамбля салістаў "Класік-авангарда" 21 верасня ў Малой зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.