Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Вясна”: Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”

Дата: 21.04.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Харэаграфія

ВЯСНА

Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”

Мастацкі кіраўнік – народная артыстка Беларусі

Валянціна Гаявая

«Пасля суровых зімовых халадоў ізноў зменьваецца прырода, у паветры з’яўляецца водар вясны – самай жыццесцвярджальнай і прыгожай пары года.

Гэтаму выдатнаму часу прысвечана канцэртная праграма Валянціны Гаявой, у якой мовай харэаграфіі яна па-майстэрску апявае абуджэнне жыцця. Першае аддзяленне канцэрта складаецца з далікатных і лірычных кампазіцый “Вяснянкі”, “Гуканне вясны”, “Перапёлачка” – сапраўдны гімн прыгажосці, пяшчоце, грацыі, а таксама яркія і дынамічныя нумары “Юр’еў конь”, “Валачобнікі”, “Вясновыя скокі” – трыумф жыцця, шчасця, кахання, вясновага адраджэння Зямлі. Расліны, птушкі, людзі славяць красуню-вясну, адчуваюць унутраны пад’ём, прыліў сіл і энергіі.

У другім аддзяленні канцэрта вы ўбачыце лепшыя нумары з залатога фонду ансамбля.

Вясна – гэта не толькі час абнаўлення прыроды, яна абнаўляе і пачуцці людзей. Канцэртная праграма “Вясна” у выкананні ансамбля “Харошкі” – эмацыйная, напоўненая яркімі фарбамі і непаўторнымі лірычнымі вобразамі, абавязкова падорыць вам выдатны настрой і адчуванне радасці!

Чакаем вас 21 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі

(г. Мінск, пр. Незалежнасці, 50)

Пачатак а 19.00

Тэлефоны для даведак: +375 17 374 84 52 +375 25 744 51 20 (Life, Viber)»

Інфармацыя пададзена Беларускім дзяржаўным заслужаным харэаграфічным ансамблем “Харошкі”

“Вясна”: Белорусский государственный заслуженный хореографический ансамбль «Хорошки»