музыка і песні са знакамітых савецкіх кінакамедый
“ПРОСТА КАМЕДЫЯ”
Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча
Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Крамко
Наталля Брацлоўская
Анастасія Рачыцкая
Аляксандр Журовіч
***
Напярэдадні міжнароднага свята Дня смеху запрашаем вас акунуцца ў свет камедыйнага жанру савецкага кінематографа, што пакінуў велізарную спадчыну музыкі і песень, якія сталі сапраўды народнымі. Праграма “Проста камедыя” ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча – гэта падарунак усім кінааматарам і прыхільнікам папулярнага жанру. У канцэрце прагучаць мелодыі і песні з фільмаў “Службовы раман”, “Дыяментавая рука”, “Аперацыя “Ы” і іншыя прыгоды Шурыка”, “Каўказская палонная”, “Карнавальная ноч” і іншых знакамітых камедый.
У гэты вечар на сцэне – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Наталля Брацлоўская, Анастасія Рачыцкая, Аляксандр Журовіч.
Дырыжор канцэрта – Аляксандр Крамко.