“КОЛА ЧАСУ”
Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча
Мастацкі кіраўнік – Уладзімір Маслакоў
***
27 лютага на сцэне Вялікай канцэртнай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча прэзентуе новую праграму “Кола часу”.
Артысты калектыву запрашаюць адправіцца ў музычнае падарожжа і пазнаёміцца з усімі прыроднымі цыкламі гады і злучанымі з імі беларускімі абрадамі: Масленіца, Купалле, Грамніцы, Карачун, Юр’я.
Не толькі хор, але і балетная група закруціць вас у каруселі зімы, вясны, лета і восені і каляндарных традыцый Беларусі. У суправаджэнні жывога гучання аркестра паўстануць карціны і вобразы з жыцця нашых продкаў.