Урачыстае закрыццё XLVI фестывалю “Беларуская музычная восень”
Да 210-годдзя з дня нараджэння Ф.Шапэна
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў
Салісты –
лаўрэат міжнародных конкурсаў Уладзіслаў ХАНДОГІ фартэпіяна
Эвеліна ШЧАДРЫНА народны спеў
У праграме:
Ф.Шапэн – Канцэрт №1 мі мінор для фартэпіяна з аркестрам, op.11
К.Яськоў – Містэрыя для народнага голасу, струнных, ударных і фартэпіяна “Кросны Макошы”
Макоша - багіня старажытных славян, апякунка жанчын і ткацтва, якая тчэ кросны лёсу, – сімвал новай канцэртнай праграмы Дзяржаўнага камернага аркестра. 28 лістапада ў філармоніі прагучыць Містэрыя “Кросны Макошы” Канстанціна Яськова, а таксама Першы фартэпіянны канцэрт Фрэдэрыка Шапэна.
Такія розныя творы: сучасная містэрыя, у якой выкарыстоўваецца архаічныя беларускія народныя песні (народны спеў - Эвеліна Шчадрына) і рамантычны канцэрт, які з’яўляецца ўзорам акадэмічнага жанру (саліст – Уладзіслаў Хандогі).
Гэтая канцэртная праграма – суплёт глыбінных пластоў нацыяльнальнага песеннага фальклору і дасягненняў сусветнай акадэмічнай музычнай культуры, повязь розных эпох – даўніны і рамантызма з сучаснасцю. І стужкай Макошы, якае ўсё гэта звязвае ў адзінства, становіцца менавіта музыка як мова ўніверсальных, спрадвечных інтанацый, здольных перадаваць агульначалавечыя пачуцці, эмоцыі, вобразы і сэнсы, што знаходзяцца па-за межамі слоў і часу.